Аб установе - ЦДАДiМ г.Каменца
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Аб установе

Фотаматэрыялы

 

         

У Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Камянца на 2023/2024  навучальны год пастаўлены наступныя мэты і задачы:

Мэта работы Цэнтра на 2023/2024 нав. год:

Уключэнне ў адукацыйную дзейнасць установы навучэнцаў 14-18 гадоў, у тым ліку непаўналетніх, з якімі праводзіцца індывідуальна-прафілактычная работа і якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Пашырэнне спектра платных адукацыйных паслуг. Павелічэнне разнастайнасці аб'яднанняў па інтарэсах па профілях.

Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна выканаць наступныя задачы: 

1. Прадоўжыць працу аб'яднанняў па інтарэсах на платнай аснове для вучняў. 

2. Прадоўжыць працу па ўключэнню ў адукацыйную дзейнасць вучняў ва ўзросце 14-18 гадоў, у тым ліку вучняў, з якімі праводзіцца індывідуальна-прафілактычная работа і якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.

3. Прадоўжыць працу па захаванні і павелічэнні кантынгенту навучэнцаў у працы аб'яднанняў па інтарэсах. 

4. Прадоўжыць працу па аптымізацыі структуры аб'яднанняў па інтарэсах па профілях, развіваючы не задзейнічаныя і больш запатрабаваныя профіля. 

 ГІСТОРЫЯ І ТРАДЫЦЫІ

      У студзені  1959 года раённы Дом піянераў і школьнікаў размяшчаўся па адрасе:

г. Камянец, вул. Леніна, д.14

      З 1961 па 1962 год Дом піянераў і школьнікаў знаходзіўся ў гэтым будынку музычнай школы па вуліцы Леніна, д.10

З 1963 па 1992 год Дом піянераў і школьнікаў размяшчаўся па вуліцы Піўненка, д.10

За час існавання ўстановы  змянілася 8 дырэктараў:

Бревдо Клавдзія Іосіфаўна 
дырэктар Дома піянераў 
з 1959 па 1966 год

Жучык Тамара Михайлаўна 
дырэктар Дома піянераў
з 1971 па 1979 год

Каляда Вера Маісееўна 
дырэктар Дома піянераў
з 1979 па 1981 год

Дзмітрыева Галіна Іванаўна 

дырэктар Дома піянераў
з 1981 па 1987 год

Пархоцік Вольга Мікалаеўна
дырэктар Дома дзіцячай творчасці 
з 1987 па 2002 год

Сідарук Сяргей Васільевіч
дырэктар Камянецкага ЦПП 
з 2002 па 2007 год

Сергіевіч Валянціна Паўлаўна
дырэктар Камянецкага ЦПП 
з 2007 года па 2012 год

Несцярук Максім Расціслававіч
дырэктар Цэнтра дадатковай адукацыи дзяцей і моладзі г. Камянца
з 2012 года па цяперашні час

                                                                                 

Асноўныя  напрамкі працы:

- дэкаратыўна-прыкладная творчасць;

- мастацкая творчасць;

- праца з дзіцячымі арганізацыямі;

- спарціўнае, тэхнічнае і іншыя кірункі.

Па стану  на 01.09.2008 года колькасць  гурткоўцаў складала  754 навучэнцаў,  61 група, педагогаў – 25 чалавек (з іх 7 сумяшчальнікаў).   

 

2007 г.

У 2007 годзе рашэннем РВК  № 729 ат 28.06.2007г. Камянецкі ЦПП рэарганізаваны ў форме падзелу на дзве пазашкольныя ўстановы:Камянецкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства, Камянецкі цэнтр пазашкольнай работы.

 

2002 г. 

У 2002 годзе рашэннем РВК от 27.06.2002г. № 299 «Аб рэарганізацыі пазашкольных устаноў раёна, якія выконваюць аднатыпныя дублюючыя функцыі "Камянецкі дом дзіцячай творчасці" і "Раённы цэнтр турызму і краязнаўства" рэарганізаваны ў Камянецкі цэнтр пазашкольнай работы.

 

Асноўнымі напрамкамі працы  Камянецкага ЦПП сталі:

- дэкаратыўна-прыкладная творчасць;

- мастацкая творчасць;

- турыская праца;

- краязнаўчая работа;

- праца з дзіцячымі арганізацыямі.

  Цэнтр пазашкольнай работы вызначае напрамкі, віды, формы і профілі сваёй дзейнасці, зыходзячы з інтарэсаў і схільнасцей навучэнцаў, матэрыяльнай базы, наяўнасці кваліфікаваных кадраў. 

 У сувязі  з  рэарганізацыяй установы  ўзрасла колькасць груп і гурткоўцаў:

         2002-2003 навучальны год    84 групы     1234 навучэнцаў

         2003-2004 навучальны год    98 груп        1380 навучэнцаў

         2004-2005 навучальны год    96 груп        1323 навучэнцаў

         2005-2006 навучальны год    97 груп       1276 навучэнцаў

         2006-2007 навучальны год   101 група     1328 навучэнцаў

 

1998 г.

У дзейнасці ўстановы дадаліся новыя напрамкі работы:

- станаўленне і развіццё аб'яднанняў дзяцей і моладзі;

- рэалізацыя раённай праграммы "Грамадзянін";

- пастаянна дзеючыя вучэбна-творчыя семінары, семінары-практыкумы для пачынаючых кіраўнікоў гурткоў;

- метадычная праца ДДзТ у школах раёна;

- аказанне дапамогі педагогам-арганізатарам па планаванні;

- аказанне метадычнай і практычнай дапамогі школам, дзіцячаму актыву па стварэнні дзіцячых аб'яднанняў і арганізацый.

Колькасці гурткоўцаў ДДзТ узрасла да 825 навучэнцаў. 

1991 г.

У 1991 годзе Каменецкі Дом піянераў і школьнікаў перайменаваны ў Дом дзіцячай творчасці. 

1988 г.

Дом піянераў і школьнікаў накіроўвае дзейнасць усіх падраздзяленняў на дасягненне высокай эфектыўнасці метадычнай, масавай і  вучэбнай працы.

- Інструктыўна-метадычная дапамога школе.

- Арганізацыя работы з грамадзкасцю.

- Правядзенне кансультацый, семінараў, заняткаў, канферэнцый з піянерскімі важатымі, настаўнікамі, пазашкольнымі работнікамі.

- Правядзенне вучобы піянерскага і камсамольскага актываў.

- Вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне вопыту лепшых піянерважатых і піянерскіх дружын.

- Распрацоўка метадычных рэкамендацый па пазакласнай і пазашкольнай працы.

Колькасць гурткоў складала 42 з ахопам 705 навучэнцаў.

 

1978 г. 

Раённая піянерская арганізацыя налічвала 3848 піянераў. Праца піянерскай арганізацыі накіравана на годную сустрэчу 60-годдзя Вялікага Кастрычніка, 60-годдзя камсамола, удзел у маршы  "Ідзем дарогай Леніна, дарогай Кастрычніка" і "Мы верная змена твая, Камсамол!" У раёне налічвалася 9 піянерскіх дружын. 44 піянерскіх атрада дамагліся ганаровага звання "Правафланговым".

Асноўныя напрамкі піянерскай працы:

- падрыхтоўка семінараў старэйшых важатых, арганізатараў пазакласнай работы, дырэктараў школ;

- арганізацыя працы піянерскага актыву;

- інтруктыўна-метадычная работа;

- вучоба піянерскага актыву ў школах.

Колькасць гурткоў павялічылася да 20 з ахопам 480 навучэнцаў.

 

1968 г.

Піянерскі рух. У красавіку 1968 года пачалася Усесаюзная аперацыя "Піянеры СССР - дзецям В'етнама".

Павялічылася колькасць гурткоў:  авіямадэльны, радыякружок, "Малюнак і жывапіс", хор старшакласнікаў, гурток па вырабе цацак самаробкаў, танцавальны, фотакружок і гурток юнатаў. У гуртках займалася 210 вучняў. 

 

1959 г. 

Піянерскі рух. Піянеры раёна – актыўныя  удзельнікі  Ўсесаюзнага  агляду  піянерскіх  дружын «Вучыцца, жыць і працаваць па -  комуністычнаму» ( з лістапада 1959 года па май 1960 года) – крочылі дарогамі 2 Усесаюзнай экспедыцыі піянераў і школьнікаў. 

Пры Доме піянераў і школьнікаў працавала 5 гурткоў: кройкі і шыцця, танцавальны, баяністаў,  малявальны і фотакружок.